2025 г. — 30 гадоў з часу заснавання музея гісторыі г. Давыд-Гарадка (Столінскі р-н; 1995), філіяла Столінскага раённага краязнаўчага музея
Давыд-Гарадок Столінскага раёна Брэсцкай вобласці мае багатую і адметную гісторыю. Заснаваны ў 1100 г. валынскім князем Давыдам Ігаравічам, унукам Яраслава Мудрага. Паселішча месцілася на насыпной гары правага берага ракі Гарынь. У ХIV – пачатку ХVІІІ стст. тут існаваў драўляны замак, дасюль захавалася гарадзішча «Замкавая гара». Удзельнае Гарадзецкае княства Трокскага ваяводства ў 1509 г. было далучана да Пінскага княства. З 1551 г. — прыватнаўласніцкі горад князёў Радзівілаў з Магдэбургскім правам.
3 верасня 2022 г. – 85 гадоў з дня нараджэння Мікалая Паўлавіча Бразоўскага (1937), гаспадарчага дзеяча, краязнаўца, Ганаровага грамадзяніна г. Давыд-Гарадка
Мікалай Паўлавіч Бразоўскі нарадзіўся 3 верасня 1937 г. у г. Давыд-Гарадок Столiнскага павета Палескага ваяводства (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці). Пасля Вялікай Айчыннай вайны да 1954 г. вучыўся ў сярэдняй школе № 1, затым працаваў рабочым і працягваў вучобу ў вячэрняй школе, якую скончыў у 1957 г. Паступіў у Рыжскае мараходнае вучылішўча. Закончыў двухгадовую школу каманднага саставу рачнога флоту ў г. Пінску. Працаваў на суднах марскога і рачнога флоту СССР.